Дадзеных пра наяўнасць пацярпелых у Ніцы падчас тэракту беларусаў няма

Дадзеных пра наяўнасць пацярпелых у Ніцы падчас тэракту беларусаў няма

Дадзеных пра наяўнасць загінулых ці пацярпелых у Ніцы падчас тэракту беларусаў няма. Пра гэта БЕЛТА паведаміў другі сакратар па консульскіх пытаннях беларускага пасольства Ілля Капітан. Паводле яго слоў, дыпламаты працягваюць адсочваць сітуацыю і звязваюцца з кампетэнтнымі органамі.

Раней стала вядома, што беларуская блогерка Алена Мельнікава (Elena Stogova) знаходзілася ў Ніцы недалёка ад месца тэракту, аднак сама не пацярпела.

Як вядома, у ноч на 15 ліпеня, у французскае нацыянальнае свята, на набярэжнай Ніцы грузавік пратараніў натоўп людзей. Ён праехаў каля 2 кіламетраў, пакуль паліцэйскі застрэліў тэрарыста. Французскі прэзідэнт назваў трагедыю тэрактам. Вядома пра 84 загінулых, сярод іх ёсць замежнікі (напрыклад, вядома пра адну расіянку).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі