Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1447575565_1447572670_1.jpg.webp?itok=iYiTvDJy)
Увечары 14 ліпеня ўсю Еўропу ўскалыхнула звестка пра тэракт у Ніцы. Еўрарадыё ўспамінае ўсе тэрарыстычныя атакі, якія здзяйсняліся ў Еўрасаюзе з 2012 года.
19 сакавіка 2012 года да яўрэйскай школы ў Тулузе (Францыя) на матаролеры пад’ехаў баявік і пачаў страляць па школьным двары. У выніку загінула 4 чалавекі — настаўнік і трое дзяцей ва ўзросце да 8 гадоў. Тэрарыста праз чатыры дні застрэліў снайпер падчас яго затрымання.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/skachannyefayly1.jpg)
18 ліпеня 2012 года ў балгарскім Бургасе смяротнік учыніў выбух аўтобуса, калі ў яго сядалі пасажыры, што прыляцелі чартарным рэйсам з Ізраіля. Загінула 7 чалавек, у тым ліку тэрарыст, 32 параненыя.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/photoverybig1240.jpg)
22 траўня 2013 года ў Лондане адбылося гучнае забойства, якое кваліфікавалі як тэракт. Пасярод вуліцы два радыкальныя ісламісты на машыне збілі брытанскага салдата, потым выцягнулі яго на дарогу і зарэзалі.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/f201305230845452903530160.jpg)
24 траўня 2014 года баявік расстраляў 4 наведнікаў яўрэйскага музея ў Бруселі. Тэрарысту ўдалося збегчы, але праз некалькі дзён яго затрымалі на вакзале ў Марсэлі. Зброю, загорнутую ў сцяг ІД, знайшлі пры ім.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/000par788994011.jpg)
7 студзеня 2015 года адбылася тэрарыстычная атака на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы, ад нападу баевікоў загінулі 12 чалавек, 11 былі параненыя.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/25.jpg)
9 студзеня 2015 года адбыўся напад на супермаркет кашэрных прадуктаў у Парыжы, у выніку чаго загінула 4 чалавекі і нападнік. У гэты ж дзень былі ліквідаваныя баевікі, якія напалі на рэдакцыю Charlie Hebdo.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/cd37def31252400f9fe4826aa60f783a.jpg)
14-15 лютага 2015 года палестынскі баявік у Капенгагене напаў на семінар, прысвечаны ахвярам тэракту ў рэдакцыі Charlie Hebdo. Там ён забіў аднаго чалавека і параніў траіх, а пасля напаў на Вялікую сінагогу і застрэліў аднаго чалавека.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/000dv196428511.jpg)
26 чэрвеня 2015 года баявік на аўтамабілі пратараніў браму хімічнага завода каля Грэнобля (Францыя). Ля ўваходу было знойдзенае абезгалоўленае цела дырэктара прадпрыемства.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/grenobleemergency3355165b.jpg)
22 кастрычніка 2015 года ў невялікім шведскім горадзе Трольхетан грамадзянін Швецыі адкрыў агонь у школе, забіўшы трох і параніўшы двух чалавек. Так ён выказваў пратэст супраць мультыкультурнай палітыкі краіны.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/cr6yn1fwoaauvab.png)
13 лістапада 2015 года ў Парыжы і прадмесцях амаль адначасова адбываюцца выбухі каля стадыёна, тэрарысты расстрэльваюць наведнікаў некалькіх рэстаранаў і ладзяць разню ў канцэртнай зале з захопам закладнікаў. У выніку — больш за 130 загінулых і 350 параненых.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/blogentry0886685001447492340.jpg)
22 сакавіка 2016 года серыя тэрактаў адбылася ў Бруселі. У выніку двух выбухаў у аэрапорце і аднаго ў метро загінула 38 чалавек, у тым ліку трое баевікоў, больш за 340 параненыя.
![Пачынаючы з 2012 года ў ЕС адбылося 12 тэрактаў, у якіх загінула 244 чалавекі](/sites/default/files/paragraphs/image/upload-2016-03-22t090707z1722308714lr2ec3m0pbkdertrmadp3belgium-blast-pic4zoom-1500x1500-19236.jpg)
Такім чынам, з ліпеня 2012 года ў Еўрапейскім саюзе адбылося 12 тэрактаў, з іх 7 — у Францыі. Падчас іх былі забітыя 244 чалавекі.
Нягледзячы на апошнія тэракты, Еўропа нашмат больш бяспечная, чым 30 гадоў таму