Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай
![Зборная ЗША ў фэхтаванні на рапірах. Жаклін Дубровіч — крайняя злева](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/dub4.jpg.webp?itok=_VTH0uCj)
Зборная ЗША ў фэхтаванні на рапірах. Жаклін Дубровіч — крайняя злева / AFP
Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай. Жаклін Дубровіч выступала ў фехтаванні на рапірах у складзе зборнай ЗША. Тытул алімпійскай чэмпіёнкі яна атрымала ў камандным заліку разам з трыма сваімі калегамі пасля перамогі над італьянкамі, паведамляе Радыё Свабода.
Дубровіч жыве ў Мэйплвуд, штат Нью-Джэрсі, скончыла Калумбійскі ўніверсітэт у 2016 годзе, дзе вывучала расійскую літаратуру. Бацькі спартсменкі эмігравалі з Беларусі ў канцы 1980-х.
Гэта другая Алімпіяда 30-гадовай амерыканкі. На Алімпійскіх гульнях-2020 у Токіё, што праводзілі ў 2021 годзе, яна таксама выступала за зборную ЗША.
"Без адвагі, упартасці і ахвярнасці маіх бацькоў нічога гэтага не было б магчыма... Мае бацькі эмігравалі ў гэтую краіну з Савецкага Саюза, каб атрымаць лепшы шанец на жыццё для сваіх дзяцей, і я ведаю, што яны нават у самых смелых марах не маглі сабе ўявіць, што іх дзіця будзе прадстаўляць Злучаныя Штаты Амерыкі на Алімпійскіх гульнях", — напісала Жаклін Дубровіч у Instagram.
![Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Dub2.jpg.webp?itok=ZHaOogH8)
![Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Dub3.jpg.webp?itok=KZkz9kc9)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.