Вы тут

Дабраліся рукі Крамля? Чаму ў Італіі зноў разгарэўся палітычны крызіс

Прэм'ер-міністр Італіі Марыа Драгі / AP

Прэм'ер-міністр Італіі Марыа Драгі — адзін з нефармальных лідараў Еўрасаюза. Канцлер ФРГ Олаф Шольц уступіў на пасаду нядаўна, французскі прэзідэнт Макрон з цяжкасцю выйграў выбары, а вось Драгі карыстаецца ва ўсёй супольнасці аўтарытэтам. Ён дасведчаны кіраўнік, доўга ўзначальваў спачатку Банк Італіі, а потым — Еўрапейскі цэнтрабанк. У прэм'ерскім крэсле ён крыху больш за год — але ўжо можа яго страціць. Расійскія прапагандысты заяўляюць, што рэч у падтрымцы Італіяй Украіны і наогул "не было чаго лезці". Што на самай справе і чаму адбываецца ў трэцяй эканоміцы Еўрасаюза?
 

Хоча сысці, але просяць застацца

Насуперак таму, што кажуць крамлёўскія прапагандысты, палітычная будучыня Драгі апынулася пад пытаннем зусім не праз знешнюю палітыку. Роўна наадварот: у кааліцыі адбылася сур'ёзная спрэчка праз планы дзеянняў у эканоміцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.