Вы тут

Да мінус 29. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі з-за маразоў

Зіма / Еўрарадыё

Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі на 18 студзеня з-за моцных маразоў. Тэмпература можа апусціцца да мінус 29 градусаў.

Сіноптыкі прагназуюць, што слупок тэрмометра апусціцца ноччу да мінус 25-29 у многіх раёнах краіны. У Мінску чакаецца мінус 25-26 градусаў.

Школьнікам у такія маразы могуць адмяніць заняткі. Рашэнне аб гэтым прымаюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. У дзіцячых садках пры тэмпературы на вуліцы ніжэй за -15 градусаў кіраўнік можа адмяніць або скараціць прагулкі дзяцей да 3 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.