Вы тут

Да канца года ЗВР Беларусі могуць скараціцца амаль на мільярд долараў

ЗВР Беларусі зніжаюцца трэці месяц запар / pixabay.com

Да канца года золатавалютныя рэзервы Беларусі могуць скараціцца амаль на мільярд долараў. Пра гэта 15 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр.

"З улікам выканання знешніх або ўнутраных абавязацельстваў золатавалютныя рэзервы склалі на 1 красавіка $6,9 млрд, — нагадаў ён. — На канец года, з улікам прагназуемых паступленняў і выплат, па нашых ацэнках, яны складуць больш за $6 млрд".

ЗВР Беларусі зніжаюцца трэці месяц запар. За сакавік яны знізіліся на 174,5 мільёна долараў ці на 2,5%.

Як вядома, у адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на гэты год аб'ём ЗВР на 1 студзеня 2022-га павінен скласці не менш за 6 мільярдаў долараў. Прыблізна гэтую лічбу і назваў у сваім прагнозе Калаўр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.