Да чэмпіянату свету па футболе 10 расійскіх гарадоў купілі аўтобусы МАЗ

Да чэмпіянату свету па футболе 10 расійскіх гарадоў купілі аўтобусы МАЗ

За апошнія тры гады Мінскі аўтазавод паставіў у расійскія гарады, якія ўлетку 2018 года будуць прымаць чэмпіянат свету па футболе, больш за тысячу аўтобусаў, перадае агенцтва "Мінск-Навіны". Паводле аднаго з апошніх кантрактаў, напрыклад, 100 аўтобусаў адправіліся ў Самару. 

Гэтую тэхніку плануецца выкарыстоўваць для перавозкі заўзятараў, а ў іншы час — на гарадскіх і прыгарадных маршрутах. 

Беларускі бок разлічвае, што Расія будзе купляць аўтобусы МАЗ і да іншых спартовых спаборніцтваў. Напрыклад, іх могуць купіць да Зімовай універсіяды, якая пройдзе ў Краснаярску ў 2019 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі