Да +35°С: спякота пакуль нікуды не сыходзіць

Лета

Лета / unsplash

Наступны тыдзень пачнецца гарачымі тэмпературамі — усё дзякуючы паветранай масе трапічнага паходжання, кажуць у Гідраметцэнтры.

У панядзелак, 19 жніўня, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Магчымыя навальніцы і нават град. Тэмпература паветра ўначы +14..+20°С. А днём надвор'е будзе прыкметна адрознівацца для розных рэгіёнаў краіны. Так, па паўночным захадзе будуць камфортныя +25°С, а вось на паўднёвым усходзе слупок тэрмометра паднімецца да +35°С.

У аўторак, 20 жніўня, таксама будзе дажджліва і горача. У асобных раёнах Беларусі прагрымяць навальніцы, асабліва моцнымі ліўні будуць ноччу. Днём у асноўным будзе +21..+28°С. Толькі па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +29..+32°С.

Рана хаваць вашы цюбікі з SP — лепш вывучыце рэкамендацыі Еўрарадыё пра тое, як перанесці спякоту без стратаў для здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі