Да 2050 года ў Беларусі застанецца толькі 7 мільёнаў чалавек

Такія прагнозы змяшчае даклад Фонду ААН па народанасельніцтве. Агулам жа колькасць насельнікаў Зямлі за гэты час павялічыцца ў паўтара раза і складзе больш за 9 мільёнаў чалавек. Скароціцца таксама насельніцтва Ўкраіны — ад цяперашніх 45,9 млн да 30,9 млн. Расія застанецца самай населенай з дзяржаваў былога СССР, але і яе насельніцтва скароціцца на 34 мільёны — ад цяперашніх 141,8 млн. да 107,8 млн. у 2050 годзе. У адмоўным сектары таксама Грузія, Арменія і Малдова, дзе мяркуюцца самыя рэзкія тэмпы паніжэння колькасці насельніцтва — на 0,8% штогод: з 3,8 млн да 2,9 млн.

Рост на прасторы СНД будзе зафіксаваны ў Азербайджане, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане і Таджыкістане, які будзе лідэрам па тэмпах павелічэння ліку жыхароў — на 1,5% у год: ад цяперашніх 6,8 млн да 10,8 млн у 2050 годзе.

Асноўны прырост насельніцтва Зямлі, паводле дакумента, адбудзецца за кошт краінаў Афрыкі. Там сярэднегадавы паказчык павелічэння колькасці жыхароў складзе 2,3%. Самой населенай краінай Чорнага кантынента стане Дэмакратычная Рэспубліка Конга, у якой да 2050 года будзе пражываць больш за 186 млн. чалавек (пры 64,7 млн. у гэтым годзе).

"Палеміка"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі