Да 2016 года ў Беларусі з'явіцца рэестр небяспечнай прадукцыі

Да 2016 года ў Беларусі з'явіцца рэестр небяспечнай прадукцыі

Да 2016 года Мінгандлю плануе распрацаваць рэестр небяспечнай прадукцыі і нядобрасумленных вытворцаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка распавёў намеснік начальніка ўпраўлення кантролю спажывецкага рынку — гандлёвай інспекцыі Міністэрства гандлю Кірыл Слабко.

"Гэты рэестр будзе акумуляваць інфармацыю Дзяржстандарту, МНС, Мінсельгасхарча і Міністэрства аховы здароўя аб прынятых рашэннях па забароне абарачэння і ўвозу на тэрыторыю Беларусі тых ці іншых тавараў. Да пачатку 2016 мы плануем размясціць яго на сайце Мінгандлю", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Слабко кажа, што ёсць некалькі варыянтаў. Гэта могуць быць, напрыклад, два асобныя рэестра: адзін — для фізічных і юрыдычных асоб, якія ўвозяць небяспечную прадукцыю, другі — рэестр самай небяспечнай прадукцыі. Або гэта будзе адзіны рэсурс, які змесціць усю інфармацыю. Па словах чыноўніка, інфармацыя ў рэестры будзе пастаянна абнаўляцца — не радзей за адзін раз у квартал.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі