Да 200 еўра павялічаная норма бяспошліннага ўвозу ў Беларусь тавараў

Гэта прадугледжана ўказам "Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання", які падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Дагэтуль гэтая норма складала 120 еўра.

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту дадзенае права сумесна з Дзяржпагранкамітэтам і Мінсельгасхарчам вызначаць пералік і колькасць тавараў, якія могуць быць аднесеныя да тавараў для асабістага карыстання пры перамяшчэнні праз пункты спрошчанага пропуску, а таксама вызначаць асаблівасці перамяшчэння такіх тавараў, паведамляе БелаПАН.

Фота — Fotolia