Вы тут

Да -19 і галалёдзіца: надвор'е на 23 студзеня

Снежная зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 23 студзеня, у Беларусі працягваецца сапраўдная снежная зіма. Калі ў двух словах, дык слупкі тэрмометраў апусцяцца да -19 градусаў па Цэльсіі, а на дарогах будзе коўзка. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Уночы ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег, праз што на дарогах трэба быць асабліва асцярожнымі. Месцамі вецер ператворыць снегапад у завіруху. Тэмпература паветра ўночы складзе ад -10 да -16. А пры праясненнях будзе зусім халодна: да -19.

Удзень 23 студзеня ў Беларусі месцамі таксама чакаюць невялікі снег. У асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература чакаецца ад -3 да -9 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.