Cёння 90-я ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Cёння 90-я ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

На 26 лістапада прыпадаюць 90-я ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Класік беларускай літаратуры нарадзіўся ў Оршы. Ён быў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы. Самыя вядомыя творы Караткевіча — “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, "Чорны замак Альшанскі", "Сівая легенда". У савецкія часы, калі ў БССР праводзілася русіфікацыя, Уладзімір Караткевіч вяртаў беларусам іх славутую гісторыю.

Караткевіч таксама вядомы як паэт, сцэнарыст, драматург, публіцыст. Яго не стала 25 ліпеня 1984 года, ён пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.</

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі