Цяпер праз інтэрнэт танней: Белчыгунка адмяніла камісію для электронных квіткоў

Цяпер праз інтэрнэт танней: Белчыгунка адмяніла камісію для электронных квіткоў

Беларуская чыгунка з 1 снежня адмяняе камісійны збор пры афармленні электронных квіткоў, паведамляе БЕЛТА.  Цяпер электронны квіток з электроннай рэгістрацыяй будзе абыходзіцца пасажырам танней, чым пакупка ў білетнай касе.

Раней камісія за электронныя квіткі на паездкі па краіне складала 24 капейкі, на міжнародныя — 78 капеек.

У выпадку афармлення білета без электроннай рэгістрацыі ці адмовы ад яе і звароце ў білетную касу для афармлення квітка на бланку з пасажыра будзе брацца тарыф, устаноўлены Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

За 11 месяцаў 2019 года на афіцыйным сайце БЧ было аформлена 2,7 млн ​​квіткоў. Чакаецца, што да канца года лічба вырасце да 3 млн. Прадстаўнікі БЧ прагназуюць, што колькасць аформленых праз інтэрнэт квіткоў будзе толькі расці, бо запрацуе іх мабільнае прыкладанне "БЧ. Мой цягнік" і абноўлены раздзел "Паслугі пасажырам" на сайце rw.by.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі