Цягнік Мінск-Гомель спыніўся ў дарозе: пасля ўспышак пасажыраў папрасілі выйсці

Цягнік Мінск-Гомель спыніўся ў дарозе: пасля ўспышак пасажыраў папрасілі выйсці

Надзвычайнае здарэнне адбылося з цягніком "Штадлер" рэйса Мінск-Гомель увечары 15 снежня. На станцыі Чырвоны Бераг цягнік спыніўся, а ўсіх пасажыраў папрасілі пакінуць вагоны.

У каментары парталу TUT.by пасажырка Дар'я Цуранкова распавяла: "Мы з сяброўкай выйшлі, а бацькі засталіся. У гэты час у другім саставе (цягнік складаецца з двух счэпак. — TUT.by) адбыліся дзве ўспышкі, і ўсіх папрасілі пакінуць вагоны".

У прэс-службе Беларускай чыгункі журналістам заявілі, што цягнік №708 Мінск-Гомель быў спынены па тэхнічных прычынах. На станцыю адправілі дадатковы лакаматыў, каб даставіць пасажыраў да Гомеля. 

"Арыенціровачна састаў прыбудзе са спазненнем у 1 гадзіну 30 хвілін. Прычыны тэхнічнай няспраўнасці высвятляюцца. БЧ прыносіць пасажырам свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці", — дадалі ў прэс-службе.

На станцыі пасажыры прабылі каля дзвюх гадзін. Дадатковы цягнік для іх прыйшоў каля 23:00. 

Дарэчы, цягнікі "Штадлер", якія ходзяць у гомельскім напрамку, сёлета ў чэрвені-ліпені ламаліся ўжо двойчы. 16 чэрвеня зламаўся цягнік, які ішоў з Гомеля ў Мінск. 760 пасажыраў затрымаліся ў дарозе амаль на чатыры гадзіны. Адпаведна, не змаглі выехаць і пасажыры, якія купілі ў Мінску квіткі да Гомеля. 

А 26 ліпеня ў раёне станцыі Талька зламаўся цягнік, які ехаў з Мінска ў Гомель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі