ЦВУ: няма ніякіх дадзеных пра тое, што Пуцін хворы

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Няма ніякіх выяўных фактаў, якія б пацвярджалі чуткі пра хваробу Уладзіміра Пуціна, цытуе ВВС начальніка Цэнтральнай управы выведкі ЗША Ўільяма Бёрнса.

Такім чынам Бёрнс аспрэчыў чуткі пра "сур'ёзную хваробу Пуціна", якія на працягу некалькіх месяцаў шырыліся ў медыя.

Бёрнс працаваў амерыканскім амбасадарам у Маскве, ён меў зносіны з расійскім прэзідэнтам і назіраў за ім больш за 20 гадоў. Паводле слоў Бёрнса, Пуцін лічыць сваёй місіяй як лідара “аднавіць Россю як вялікую дзяржаву”.

Мінулай восенню Бёрнс ізноў прыязджаў у Маскву — зараз ужо ў статусе часткі ЦВУ. Паводле слоў Бёрнса, мэтай яго візіту было папярэдзіць Пуціна пра сур'ёзныя наступствы ў выпадку ўварвання ва Украіну. 

Паводле дадзеных ЦВУ, планы расійскага прэзідэнта засноўваліся на некаторых ілюзіях і хібных здагадках. У тым ліку на няслушным уяўленні пра негатовасць Украіны супрацівіцца ўварванню.

— Пуцін сапраўды верыць сваёй рыторыцы. Я чуў, як ён на працягу шмат якіх гадоў у прыватным парадку казаў, што Украіна — несапраўдная краіна. Ну, сапраўдныя краіны супрацівяцца. І гэта тое, што зрабілі ўкраінцы, — дадаў Бёрнс, выступаючы на Форуме па бяспецы ў амерыканскім штаце Каларада.

Па ацэнках ЗША, страты Расіі ва Украіне дасягаюць 15 тысяч чалавек. Бёрнс дадаў, што канцэнтрацыя расійскіх войскаў на Данбасе, што склалася цяпер, сведчыць пра тое, што вайскоўцы засвоілі цяжкія ўрокі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі