Вы тут

ЦВК загадала прыбраць фіранкі з кабінак для галасавання падчас рэферэндуму

А калісьці кабінкі для галасавання закрывалі фіранкамі / Еўрарадыё

Цэнтрвыбаркам загадаў прыбраць фіранкі з кабінак для галасавання. Кажуць, што дзеля "прафілактыкі рызыкаў, звязаных з распаўсюдам каранавіруса". Гэта прапісана ў метадычным дапаможніку для ўчастковых камісій па рэферэндуме.

Дарэчы, тое ж самае чыноўнікі ЦВК прыдумалі і перад выбарамі 2020 года, калі дэмакратычныя сілы заклікалі фатаграфаваць бюлетэні. А на сёлетнім рэферэндуме апазіцыя заклікае ставіць два крыжыкі і таксама фатаграфаваць бюлетэнь.

Адразу пасля гэтага чыноўнікі ізноў прыгадалі пра COVID-19. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.