Вы тут

ЦВК: яўка выбарцаў на датэрміновым галасаванні сёлета вышэй, чым у 2016-м

Выбарчы ўчастак / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Сёлета яўка выбарцаў на датэрміновым галасаванні вышэйшая, чым на парламенцкіх выбарах 2016 года. Пра гэта журналістам заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА.

Для гэтай з'явы чыноўніца знайшла дзве прычыны. Па-першае, на гэтым тыдні ў Беларусі толькі адзін афіцыйны выходны (у суботу працоўны дзень за 8 лістапада). А ў нядзелю, на якую выпадае асноўны дзень галасавання, многія, верагодна, захочуць адпачыць, мяркуе Ярмошына.

Па-другое, папярэднія парламенцкія выбары былі ў верасні, калі частка выбарцаў яшчэ ў адпачынку альбо ездзіць на лецішча. 

Сама Ярмошына традыцыйна галасуе датэрмінова — у сувязі са сваім працоўным графікам. Яна прагаласавала сёння на ўчастку №507. Незадоўга да яе на гэтым жа ўчастку прагаласаваў памочнік прэзідэнта Аляксандр Косінец.

Як паведамлялася раней, за два дні датэрміновага галасавання афіцыйная яўка выбарцаў склала 11,51%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.