ЦВК Украіны зарэгістравала 44 кандыдаты ў прэзідэнты

ЦВК Украіны зарэгістравала 44 кандыдаты ў прэзідэнты

8 лютага Цэнтральная выбарчая камісія Украіны зарэгістравала апошніх кандыдатаў у прэзідэнты. Агулам іх 44, паведамляе hromadske.ua.

Падводзячы вынікі, кіраўніца ЦВК Таццяна Сліпачук распавяла, што агулам заявы на рэгістрацыю падалі 92 чалавекі. Для параўнання: на выбары 2014 года зарэгістравацца кандыдатамі хацелі 53 прэтэндэнты. Сёлетнія лічбы з'яўляюцца рэкорднымі для выбараў ва Украіне.
   
Сярод 44 зарэгістраваных кандыдатаў 20 самавылучэнцаў, 24 — прадстаўнікі палітычных партыяў.

Па сацыялагічных апытаннях, апублікаваных напрыканцы студзеня, першае месца займаў актор Уладзімір Зяленскі (19%). У тройку лідараў уваходзілі таксама Юлія Цімашэнка (18,2%) і прэзідэнт Пётр Парашэнка (15,1%). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі