ЦВК Украіны не пусціла на прэзідэнцкія выбары Дарта Вейдэра

Дарту Вейдэру адмовілі ў рэгістрацыі, бо ён падаў не адпаведныя рэчаіснасці звесткі пра месца і час правядзення з'езду Інтэрнэт-партыі Украіны. Паводле яго дакументаў, з'езд прайшоў 25 сакавіка ў вёсцы Нікалаеўка Адэскай вобласці. Аднак сельскі выканкам даў у Цэнтравыбаркам даведку, што ў названым жылым доме і ніякія масавыя мерапрыемствы 25 сакавіка не праводзіліся. У камісіі кажуць, што СМІ паведамлялі пра з'езд Інтэрнэт-партыі ў Кіеве 29 сакавіка. Аднак дакументы наконт гэтага з'езда Дарт Вейдэр не падаваў.



Сябра ЦВК Ігар Жыдзенка мяркуе, што вылучэнне Дарта Вейдэра рабілася дзеля дыскрэдытацыі выбарчай кампаніі. Ён нагадаў, што пры рэгістрацыі ўносіцца грашовы заклад у 2,5 млн грывен. Ён таксама назваў сапраўднае імя Дарта Вейдэра — Віктар Шаўчэнка. Мужчына змяніў сваё імя 19 сакавіка ў Абалонскім райаддзеле кіеўскай міліцыі, інфармуе УНІАН.



Церахавай адмовілі ў рэгістрацыі на падставе не адпаведных звестак, указаных у анкеце, а таксама адсутнасці грашовага закладу. Церахава аплаціла 2,5 грыўны замест 2,5 млн грывен.



Іваніцкі не ўнёс грашовы заклад, а таксама няправільна запоўніў дакументы, у тым ліку дэкларацыю аб даходах.




Дарт Вэйдэр: Лукашэнка падтрымлівае маю кандыдатуру




Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі