ЦВК плануе зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня

Цэнтрвыбаркам плануе зарэгістраваць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі на пасяджэнні 10 верасня. Пра гэта сёння заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас 6-й пазачарговай канферэнцыі Беларускага саюза жанчын, інфармуе БЕЛТА.

Паводле Ярмошынай, пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі на заяўнай, а не на дазвольнай аснове. Кіраўнік ЦВК заклікала чальцоў жаночай арганізацыі актыўна ўдзельнічаць у выбарах і не быць абыякавымі да сваёй будучыні.

Паводле Ярмошынай, у камісію паступае невялікая колькасць скаргаў і пры гэтым дзеянні некаторых ініцыятыўных груп носяць правакацыйны характар. “Яны скіраваныя на тое, каб іх са скандалам знялі. Пакуль ЦВК трымаецца”, — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі