Cutty Sark можна будзе аднавіць пасля пажару

Брытанскія пажарныя патушылі пажар на караблі “Cutty Sark”, дзе месціцца знакаміты музей. Насуперак перашапачатковым апасенням, кліпер можна аднавіць, - паведамляе тэлеканал “Скайньюс”. Прычына ўзгарання не ўстаноўленая. Вядзецца следства.

Cutty Sark – адзіны ў свеце кліпер, які захаваўся з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, на ім была адноўленая абстаноўка той эпохі, калі брытанцы выкарыстоўвалі такія судны для перавозкі гарбаты з Кітая і Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі