The Cure далі назву новаму альбому

Новы, трынаццаты альбом брытанскага гурта The Cure атрымаў назву "4:13 Dream". Дыск будзе выдадзены на лэйбле Geffen/Universal 13 кастрычніка 2008 года.

Пачынаючы з траўня, 13 чысла кожнага месяца The Cure выдалі чатыры сінглы, якія папярэднічаюць альбому – "The Only One", "Freakshow", "Sleep When I'm Dead", "The Perfect Boy".

Першапачаткова выхад новага дыску быў запланаваны на 13 верасня, аднак пазней калектыў вырашыў выпусціць у гэты дзень складанку рэміксаў на сінглы пад назвай "Hypnogogic States". У стварэнні гэтага міні-альбому ўдзельнічалі прадстаўнікі гуртоў 30 Seconds to Mars, AFI, My Chemical Romance, Fall Out Boy і 65 Days Of Static.

Варта дадаць, што ўсе грошы ад продажу "Hypnogogic States" пайдуць на патрэбы Чырвонага Крыжа.

Фота: www.infomuzyka.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі