Вы тут

"Цудоўная цукерня" атрымала срэбра на міжнародным конкурсе дызайну ўпакоўкі

Беларускамоўны брэнд "Цудоўная цукерня" атрымаў срэбра на міжнародным конкурсе Pentawards.

Pentawards – прыстыжны міжнародны конкурс, прысвечаны дызайну ўпакоўкі. Сёлета ў чэрвені "Цудоўная цукерня" была намінавана ў катэгорыі Food - Pastry, biscuits, ice-cream, desserts, honey, sugar (Ежа - Кандытарскія вырабы, печыва, марозіва, дэсерты, мёд, цукар).

Вынікі Pentawards-2016 былі абвешчаны 23 верасня ў Шанхаі. “Цудоўная цукерня" у сваёй катэгорыі атрымала ганаровае другое месца.

"Цудоўная цукерня" – першы брэнд з Беларусі, які ўвайшоў у лік пераможцаў Pentawards з рэальнай упакоўкай, а не з канцэптам. Больш за тое – упершыню за дзесяцігадовую гісторыю конкурсу ўзнагароду атрымаў беларускамоўны брэнд.

Гандлёвую марку "Цудоўная цукерня" распрацавала студыя Fabula Branding для Скідзельскага цукровага камбіната.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі