ЦТ па грамадазнаўстве на 100 балаў напісалі 11 чалавек

ЦТ па грамадазнаўстве на 100 балаў напісалі 11 чалавек

Цэнтралізаванае тэставанне па грамадазнаўстве на 100 балаў напісалі 11 чалавек (летась — 16). Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк. Паводле яго слоў, нуль балаў набралі 15 чалавек (у 2017-м — 13). Сярэдні бал па грамадазнаўстве склаў 43,73 (у мінулым годзе — 41,76).

Як інфармавала Еўрарадыё, сёлета ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здаў 21 абітурыент (летась — 32), па рускай мове — 54 (у 2017-м — 66).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі