Cправу "Рабочага руху" накіравалі ў суд

Cправу "Рабочага руху" накіравалі ў суд

Крымінальную справу "Рабочага руху" накіравалі ў Гомельскі абласны суд, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.  Па ёй праходзіць дзесяць чалавек. Пракуратура падкрэслівае, што гэта былыя і дзейныя работнікі "вядучых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь".

"Рабочы рух" у нашай краіне прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". У КДБ, які займаўся расследаваннем, заяўляюць, быццам абвінавачаныя займаліся зборам і перадачай службовай інфармацыі абмежаванага характару замежным дзяржавам. Інфармацыя датычыла таго, якім чынам прадпрыемствы РБ спрабуюць абыходзіць міжнародныя санкцыі. Сцвярджаецца, што асобныя актывісты планавалі варыянты блакавання вытворчай дзейнасці заводаў "Гродна Азот" і "БМЗ".

Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка і Андрэй Пагерыла абвінавачваюцца ў "паклёпе", "здрадзе дзяржаве" і "стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў ім". Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінец, Валянцін Цераневіч і Сяргей Шамецька — у "здрадзе дзяржаве" і "стварэнні экстрэмісцкага фармавання". Аляксандр Капшуль абвінавачваецца ў "незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі", а таксама ў "здрадзе дзяржаве" і "стварэнні экстрэмісцкага фармавання". Усе яны па-ранейшаму знаходзяцца пад вартай.

У КДБ Беларусі заявілі пра спыненне дзейнасці "арганізаванай экстрэмісцкай сеткі" ў верасні мінулага года. Арышты прадстаўнікоў страйкамаў буйных прадпрыемстваў сталі вынікам працы чалавека, які супрацоўнічаў з дзяржбяспекай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі