"Copy of A" — новы сінгл Nine Inch Nails (слухаць)

У Сеціва выкладзены сінгл Nine Inch Nails "Copy of A", якім гурт пачынае ўсе свае цяперашнія канцэрты. "Copy of A" — яшчэ адна песня з новага альбома "Hesitation Marks". У ёй Трэнт Рэзнар цытуе "Байцоўскі клуб" Чака Паланіка і звяртаецца да новага мінімалізму ў духу Factory Floor.


"Copy of A" — свайго кшталту замануха: яго можна спампаваць бясплатна пры ўмове перадзамовы новай пласцінкі. "Hesitation Marks" выйдзе 3 верасня.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.metaltrip.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі