Nine Inch Nails выклалі ў Сеціва канцэртны фільм "Tension" (глядзець)

Nine Inch Nails выклалі на YouTube канцэртны фільм "Tension", зняты падчас выступу гурта ў спарткомплексе Staples Center у Лос-Анджэлесе. Канцэртнік у пашыраным фармаце са шматлікімі бонусамі выйдзе ўвесну на Blu-ray і DVD, паведамляюць zvuki.ru.


Апроч таго, каманда Трэнта Рэзнара плануе выданне ЕР рэміксаў на песні неіснуючага гурта Coil. "Recoiled" складуць 5 наноў адмайстарынгаваных рэміксаў, адзін з якіх — "Closer" — гучыць у тытрах трылера Дэвіда Фінчара "Сем". Рэліз прызначаны на 23 студзеня.

Фота: www.metalsucks.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі