CNN: даказана, што рэйс MH17 збілі прарасійскія сепаратысты

Амерыканскі тэлеканал CNN паведаміў, што нідэрландскія эксперты даказалі: малазійскі Boeing (рэйс MH17) у ліпені 2014-га збілі на Данбасе прарасійскія сепаратысты. Ён спасылаецца на крыніцы, знаёмыя са зместам папярэдняга дакладу Савета бяспекі Нідэрландаў. Яго канчатковая версія будзе апублікаваная толькі ў кастрычніку 2015 года. У ім сотні старонак. Эксперты высветлілі нават дакладную мадэль ракеты, якая збіла самалёт, склалі штохвілінны таймлайн палёту MH17. Масква гэтае паведамленне CNN не каментуе.

Нагадаем, падчас авіякатастрофы 17 ліпеня мінулага года загінулі 298 чалавек. Большасць з іх — грамадзяне Нідэрландаў. Таму гэтая краіна афіцыйна прапанавала стварыць міжнародны трыбунал і знаходзіць падтрымку. Супраць выступае толькі Расія.


Фота: Reuters, AP, ria,ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі