"Цмокi" саступілі фінскаму "Карху" ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

pressball.by
pressball.by

У аўторак 17 верасня "Цмокі-Мінск" прайгралі "Карху" з Фінляндыі. Каманда прыняла паражэнне ў першым матчы стартавага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў ФІБА. Лік — 86:93.

Варта адзначыць, што падчас сустрэчы "цмокі" саступалі супернікам з розніцай у 14 ачкоў, але ў чацвёртай чвэрці здолелі адыграцца і выйсці наперад. Пад канец матча ўдача аказалася на баку гаспадароў, піша pressball.by.  


Матч у адказ адбудзецца 20 верасня ў Мінску. Ён пачнецца ў 19:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі