Ціханоўская заклікала Бундэстаг юрыдычна дапамагчы беларусам у выгнанні

Святлана Ціханоўская ў Бундэстагу

Святлана Ціханоўская ў Бундэстагу / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да Камітэта па міжнародных справах Бундэстагу, паведамляе яе прэс-служба. 

Яна заклікала нямецкіх парламентароў прыняць рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Яна прапанавала гаратнаваць падтрымку дэмакратычным сілам, грамадзянскай супольнасці, незалежным медыя і асудзіць злачынствы рэжыму Лукашэнкі.

Ціханоўская падкрэсліла, што нельга аб’ядноўваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Яна нагадала пра шматлікія ціхія акцыі супраціву, што ладзяць беларусы ўнутры краіны. Таксама палітык акцэнтавала ўвагу на тым, што беларусы не прымаюць расійскую агрэсію супраць Украіны.

“У адрозненне ад расіян мы сталі на бок дэмакратыі і закона. І тут важна разумець: Украіна ніколі не будзе ў бяспецы без вольнай Беларусі”, — дадала Ціханоўская.

Таксама яна звярнула ўвагу на тое, што беларусы ў выгнанні сутыкаюцца з юрыдычнымі праблемамі і папрасіла дапамагчы ў іх вырашэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі