Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку
![Святлана Ціханоўская і Тадэвуш Трускаляскі / mostmedia.io](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tihanovskaja-2.jpg.webp?itok=RaODGvUy)
Святлана Ціханоўская і Тадэвуш Трускаляскі / mostmedia.io
14 ліпеня кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская (у суправаджэнні Паўла Латушкі, Аліны Коўшык) і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі паўдзельнічалі ў афіцыйным адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў гэтым горадзе, паведамляе mostmedia.io. Ён з'явіўся на знак салідарнасці з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду.
Беластоцкія ўлады спярша хацелі перайменаваць вуліцу і назваць яе вуліцай Вольнай Беларусі. Аднак супраць перайменавання выступілі мясцовыя жыхары. Гісторыя цягнулася амаль год. У выніку гарадскія ўлады надалі назву скверу каля беларускага консульства.
Гэты сквер самы маленькі ў Беластоку. Ён займае плошчу ў дзясятак метраў.
![Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%A101.jpg.webp?itok=MIFp-2lu)
![Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%A102_1.jpg.webp?itok=COr73rZh)
![Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/%D0%A104.jpg.webp?itok=N97SK_on)
![Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_20230714_155022_PORTRAIT.jpg.webp?itok=iuSA02iq)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.