Ціханоўская: забаронамі Лукашэнка толькі папулярызуе бел-чырвона-белы сцяг

Ціханоўская: забаронамі Лукашэнка толькі папулярызуе бел-чырвона-белы сцяг

Святлана Ціханоўская пракаментавала намер Генпракуратуры прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім.

"Лукашэнку трэба зразумець, што забарона сімволікі нічога не зменіць у галовах людзей. Беларусы больш не лічаць яго прэзідэнтам. Усё, на што яго хапае — імітацыя народнай падтрымкі і барацьба з сімваламі свабоды", — заяўляе яна. 

На думку Ціханоўскай, такая забарона прывядзе да адваротнага эфекту: "Забараняючы нацыянальную сімволіку і прысвойваючы сабе асабіста дзяржаўную, ён толькі папулярызуе бел-чырвона-белы сцяг сярод народа. Бо ён становіцца сімвалам справядлівасці, гонару і адзінства"

Як распавядала Еўрарадыё, пра намер абвясціць бел-чырвона белы сцяг экстрэмісцкім паведаміла прадстаўніца Генпракуратуры. Яна спаслалася на зварот, які падпісалі больш за 100 чалавек.

"У паведамленні пракуратуры гаворыцца аб петыцыі сотні грамадзян. Але я ўпэўненая, што петыцыя ў абарону гэтага сцяга збярэ сотні тысяч подпісаў", — адказвае на гэта Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі