Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і прапанавала спіс для санкцый

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і прапанавала спіс для санкцый

21 верасня Святлана Ціханоўская выступіла ў камітэце па замежных справах Еўрапарламента. Там праходзяць слуханні па сітуацыі ў Беларусі.

Ціханоўская заявіла, што "падрыхтавала спіс людзей, якія ўдзельнічалі ў жорсткім падаўленні [пратэстаў у Беларусі]". Паводле яе слоў, санкцыі ў дачыненні гэтых асобаў "могуць быць ужытыя ў адпаведнасці з еўрапейскім "актам Магніцкага“.

Таксама Святлана Ціханоўская гаварыла пра тое, што дыялог у Беларусі магло б забяспечыць міжнароднае пасярэдніцтва. Яна папрасіла еўрадэпутатаў падумаць над тым, "каб стварыць міжнародную кааліцыю, каб спрыяць вядзенню перамоў паміж Лукашэнкам і беларускім народам, які прадстаўляе Каардынацыйная рада".

Ціханоўская ў сваёй прамове спынілася на мірных пратэстах, якія другі месяц працягваюцца ў нашай краіне: "Мы будзем пратэставаць столькі, колькі будзе трэба — тыдні, месяцы ці нават гады, калі спатрэбіцца".

Павел Латушка ў сваім выступе па відэасувязі сказаў, што Каардынацыйная рада неўзабаве прэзентуе антыкрызісную праграму для Беларусі. А Вольга Кавалькова заявіла, што без адстаўкі Лукашэнкі канстытуцыйная рэформа немагчымая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі