Вы тут

Ціханоўская правяла перамовы з дарадцам Байдэна па нацбяспецы

Святлана Ціханоўская, члены яе дэлегацыі, амбасадар Джулі Фішэр і Джэйк Саліван / @tsikhanouskaya

20 ліпеня Святлана Ціханоўская правяла перамовы з Джэйкам Саліванам, дарадцам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы. На іх прысутнічала амбасадар Джулі Фішэр. Гаворка ішла пра ўзмацненне ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі з боку Злучаных Штатаў (у тым ліку праз санкцыі, накладзеныя на бізнесменаў, якія яго падтрымліваюць). Ціханоўская расказвала пра рэпрэсіі супраць незалежных СМІ і грамадскіх арганізацый у Беларусі, пра жахлівыя ўмовы ўтрымання зняволеных па палітычных артыкулах.

"Толькі вызваленне ўсіх зняволеных па палітычных матывах і новыя выбары ў бліжэйшы час дапамогуць Беларусі выйсці з крызісу, — гаварыла Святлана Ціханоўская. — І я заклікаю ЗША ў сваіх дзеяннях прытрымлівацца гэтай стратэгіі беларусаў".

Напярэдадні Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.