Ціханоўская — пра пратэсты: Беларусы проста "сышлі ў падполле"

Ціханоўская — пра пратэсты: Беларусы проста "сышлі ў падполле"

У вялікім інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы" лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская паразважала пра пратэсныя настроі ў сённяшняй Беларусі. Палітык заявіла, што яны нікуды не зніклі, проста беларусы "сышлі ў падполле".

"Унутраны ціск, безумоўна, ёсць, — кажа Ціханоўская. — І тое, што мы не бачым масавых дэманстрацый, — гэта не таму, што людзі змянілі сваё меркаванне і не хочуць перамен у краіне, а толькі таму, што людзям страшна, і гэта абгрунтавана".

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што існуе адзіны рух, у які ўваходзяць і былыя сілавікі. "Лукашэнка ўсё разбурае, а мы ствараем, — працягвае палітык. — Людзі навучыліся кантактаваць паміж сабой праз тэлеграм-каналы і іншыя сродкі сувязі".

Ціханоўская заявіла, што "арганізаваны рабочы рух", ідзе падрыхтоўка да "усеагульнай забастоўкі", якая пачнецца толькі тады, калі людзі да яе будуць гатовы. Таксама палітык распавяла расійскай аўдыторыі пра адраджэнне самвыдату ў Беларусі, які таксама распаўсюджваецца падпольшчыкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі