Вы тут

Ціханоўская — пра рэвалюцыю: Я не хацела б ахвяраваць беларусамі

Святлана Ціханоўская / Reuters

У інтэрв'ю расійскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская паразважала пра адзін з сцэнароў змены ўлады — рэвалюцыю. Яна не падтрымлівае яго. "Я разумею, што пры такіх падзеях ахвяры непазбежны, шматлікія ахвяры, асабліва калі рэжым Лукашэнкі гатовы страляць, — кажа яна. — А мы ведаем, што яны гатовы забіваць людзей, таму я не хацела б ахвяраваць беларусамі".

Ціханоўская лічыць, што і падзеі 2020-га не маглі развівацца па іншым сцэнары. "Напэўна, інакш нічога нельга было зрабіць", — разважае палітык пра мірныя акцыі. Паводле слоў Ціханоўскай, адзінае, што недаацанілі ў той момант — "неадэкватнасць улады". Яна прызнаецца, што была ўпэўненая: улада пабачыць сотні тысяч людзей на вуліцах і "зразумее, што час ужо весці дыялог з беларусамі, а не прымаць рашэнні дзесьці там наверсе, не ўтрымліваць уладу сілай, а пабачыць волю народа". Але атрымалася ўсё інакш.

Інтэрв'ю з Святланай Ціханоўскай можа стаць пэўным сігналам Масквы афіцыйнаму Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.