Ці звязаны сустрэча Лукашэнкі з Трампам і Ціханоўскай з Зяленскім — эфір
Яўген Магда / Еўрарадыё
Тэрыторыя Беларусі, намаганнямі Крамля і пры адсутнасці супраціву з боку рэжыму Лукашэнкі, ператвараецца ў пляцоўку, з якой Расія пагражае і Еўропе, і Украіне. Размова і пра “Арэшнік”, і пра станцыі для каардынацыі палётаў расійскіх “Шахедаў”, і пра размяшчэнне расійскіх баз, у тым ліку з “дронаводамі” на тэрыторыі нашай краіны. Усё гэта прымусіла Кіеў нарэшце ўвесці санкцыі непасрэдна ў дачыненні да Лукашэнкі (а не яго жонкі ці сыноў) і актывізаваць кантакты з беларускімі дэмсіламі. Зяленскі нават правёў адмысловую сустрэчу з Ціханоўскай і запрасіў яе ва Украіну. Што праўда, візіт гэты ўжо які месяц так і не могуць “узгадніць” канчаткова…
Што за апошні час змянілася ў стаўленні Кіева да рэжыму Лукашэнкі, і чаму дагэтуль не здолелі вызначыць дату паездкі Ціханоўскай у Кіеў? Як вайна з Іранам паўплывала на заходнюю дапамогу Украіне, і як мяняецца палітычны ландшафт Еўропы апошнім часам? Ці залежыць пазіцыя Кіева адносна рэжыму Лукашэнкі ад перамоў з Мінскам ЗША і ад таго, якую палітыку на беларускім напрамку ажыццяўляе ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 13:00.