Ці запросіць Беларусь беспрацоўнага Хэнлана, залежыць ад Фрэйзера

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глэн Хэнлан упершыню ў яго НХЛаўскай кар'еры адпраўлены ў адстаўку. Прычынай гэтаму стала буйное паражэнне "Вашынгтон Кэпіталз" у матчы з "Атлантай". Каманда Хэнлана саступіла з лікам 1:5.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці не збіраецца Беларуская федэрацыя хакея паклікаць Хэнлана ў трэнерскі склад нашай зборнай. Як паведаміў генеральны менеджэр зборных БФХ Святаслаў Кісялёў, да 2010 года Хэнлан з’яўляецца кансультантам нашай каманды. Ці стане ён адным з трэнераў, залежыць ад цяперашняга настаўніка беларусаў Курта Фрэйзера.

Святаслаў Кісялёў: “У сувязі з тым, што такія змены адбыліся ў яго трэнерскай кар’еры, магчыма, будуць нейкія карэкціроўкі. Але гэта ў першую чаргу будзе залежаць ад цяперашняга трэнера Курта Фрэйзера. Менавіта ён мае ўсе паўнамоцтвы на тое, каб фармаваць і трэнерскі штаб, і выбіраць гульцоў.

Па факце адстаўкі Хэнлана мы экстраную нараду не праводзілі і дадаткова ніякія карэкціроўкі не ўносілі. Фрэйзер паразмаўляе з Хэнланам, можа ён сам выкажа нейкую прапанову, можа яны паміж сабой абмяркуюць, бо яны адзін аднаго добра ведаюць. Мы не хочам умешвацца ў працу галоўнага трэнера”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі