Ці ёсць на выбарчых участках празрыстыя скрыні, ЦВК не ведае

Хаця кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама рэкамендавала выбарчым камісіям усталяваць на ўчастках празрыстыя скрыні для галасавання, выканне сваіх рэкамендацый не кантралюе. Пра гэта Еўрарадыё расказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Лазавік: “Наколькі я ведаю, у Акадэміі кіравання празрыстыя скрыні не першыя выбары ўжо стаяць, у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі – у іх нібыта празрыстыя скрыні. Але мэтанакіравана інфармацыю на гэты конт мы не збіралі”.

Па яго словах, ніхто са старшыняў выбарчых камісій сам не званіў у ЦВК і не хваліўся тым, што з уласнай ініцыятывы выканаў рэкамендацыі Ярмошынай і Лазавіка і паставіў празрыстыя скрыні.

Нагадаем, што сёння а 10-й гадзіне па ўсёй краіне пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі