Ці сталі падзеі ў Іране сігналам для Лукашэнкі і яго атачэння — эфір
Павел Усаў / Еўрарадыё
Пакуль вакол усе эксперты і каментатары разважалі пра тое, як моцна лёс Хаменеі напалохаў Пуціна і Лукашэнку, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў у Крэмль і застаўся вельмі задаволены размовай з прэзідэнтам Расіі. А ў Мінск неўзабаве прыедзе спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл. І не падобна, каб Пуцін альбо Лукашэнка атрымалі з Вашынгтона “чорную метку”. У гэтай сітуацыі беларускім дэмсілам толькі і застаецца, што рыхтавацца да прыёму новай групы дэпартаваных з краіны палітвязняў. Ну і браць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду…
Ці варта было ў Мінску і Маскве ўспрымаць падзеі ў Іране як сігнал рэжымам Беларусі і Расіі, і ці здолеў Трамп напалохаць Лукашэнку і Пуціна? Чаму Трамп так упарта трымаецца за сімпатыі да Пуціна, і якое значэнне такія яго паводзіны маюць для Беларусі? Што стаіць за зменай рыторыкі Бабарыкі, і ці ёсць будучае ў такіх структур, як партыя “Разам” і Каардынацыйная рада? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.