Ці разумеюць дэмсілы, чым жыве моладзь, і як моладзі дэмсілы рэфармаваць — эфір

Лізавета Пракопчык і Маргарыта Ворыхава

Лізавета Пракопчык і Маргарыта Ворыхава / Еўрарадыё

Можна бясконца глядзець на некалькі рэчаў… І адна з іх — тое, як моладзь імкнецца змяніць свет у адпаведнасці са сваім уяўленнем пра лепшае і справядлівае. Ну, калі не ўвесь свет, то хаця б тую частку рэчаіснасці, з якой яны сутыкаюцца. Да прыкладу, Каардынацыйную раду, дэмсілы, працу міжнародных структур кшталту ПАРЕ. Не ўсё атрымліваецца, памылак хапае, але гэта лепш, чым проста плыць па цячэнні.

Што карыснага для “простых беларусаў” зрабіла Каардынацыйная рада трэцяга склікання, і чаму за “Наступ” нечакана ўпісаўся Бабарыка? Ці не нашкодзіць спісу наяўнасць у ім Івана Краўцова, і якой моладзь бачыць рэформу КР і агулам дэмсіл? Ці чакаць нечага цікавага ад бліжэйшай сесіі ПАРЕ, і ці страцілі дэмсілы моладзь? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-спікерка КР, чаліня фракцыі “Моладзевы наступ”, лідарка спіса “Наступ” на выбарах у КР-4 Ліза Пракопчык і прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава ў 13:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.