Вы тут

Ці пазбавяць студэнтаў стыпендый за “суткі”? Мінадукацыі яшчэ не вырашыла

Марш студэнтаў 1 верасня ў Мінску / Еўрарадыё

Улады прыдумалі новыя санкцыі супраць студэнтаў на мінулым тыдні: тых, хто прапускае больш як 10 гадзін заняткаў у месяц без “уважлівых прычын”, могуць пазбаўляць стыпендый. У першую чаргу гэта пагроза для тых студэнтаў, якія былі затрыманы і адпраўлены “на суткі”.

Але ж ніякага канкрэтнага спіса “ўважлівых прычын” на сёння няма. Нават чыноўнікі дагэтуль не ведаюць, ці атрымаюць затрыманыя студэнты стыпендыі.

— Майму ўпраўленню трэба адказаць на гэтае пытанне. Таму падключыліся нашы юрысты. Мы яго абмяркоўваем. На сёння бачання, што [адміністрацыйны арышт. — Еўрарадыё] гэта няўважлівая прычына, у нас няма, сказаў сёння на сустрэчы са студэнтамі БДУ кіраўнік упраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

Па гэтым пытанні міністэрства плануе ўзаемадзейнічаць і з пракуратурай, і з іншымі ведамствамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.