"Чыжоўка-Арэну" здадуць у кастрычніку (фота з будоўлі)

Нагадаем, "Чыжоўка-Арэну" пачалі будаваць у Мінску ў 2010 годзе. Гэта будзе другая па значнасці (пасля "Мінск-Арэны") пляцоўка падчас хакейнага чэмпіянату 2014 года, які мусіць прайсці ў нашай краіне. Здаць аб'ект у ліпені, як планавалася, не паспелі. Тады прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў, каб "Чыжоўка-Арэна" была адкрытая да 7 лістапада.


Як паведамляе партал tut.by, праектны кошт аб'екта складае каля 950 мільярдаў рублёў (амаль 108 мільёнаў долараў). З гэтай сумы "засвоена 758 млрд".


На "Чыжоўка-Арэне" будуць дзве пляцоўкі для хакеістаў умяшчальнасцю 9600 і 3000 месцаў. Там жа запланаваныя 8 кавярняў, два рэстараны, 33 кіёскі з сувенірамі. Каля арэны пабудуюць паркоўку на 1500 аўтамабіляў.
 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі