Вы тут

Чыжа пазбавілі пасады кіраўніка Беларускай федэрацыі барацьбы

Бізнэсмен Юрый Чыж, які з сакавіка гэтага года знаходзіцца ў СІЗА КДБ, застаўся без пасады старшыні Беларускай федэрацыі барацьбы. 29 ліпеня арганізацыя абрала сабе новага кіраўніка — ім стаў намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дубкоўскі, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Уладальнік групы кампаній “Трайпл”, Чыж апекаваўся спортам і да траўня быў старшынёй назіральнай рады футбольнага клуба “Дынама-Мінск”, але яго на пасадзе змяніў сын, Сяргей Чыж.

Юрый Чыж быў затрыманы 11 сакавіка па падазрэнні ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Дзеянні бізнэсмена падпадаюць пад ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі.  Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, а таксама пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю.