Чым, апроч піва і ежы, парадуе наведвальнікаў сёлетні A-Fest?

Чым, апроч піва і ежы, парадуе наведвальнікаў сёлетні A-Fest?

10 жніўня ў сталічным Лошыцкім парку пройдзе чарговы, ужо чацвёрты, еўрапейскі фестываль піва і ежы A-Fest 2019. Традыцыйна арганізатарам музычнага свята з’яўляецца піваварная кампанія “Аліварыя”, якой сёлета спаўняецца 155 гадоў. У мінулыя гады галоўны бясплатны опэн-эйр Беларусі збіраў да 150 тысяч наведвальнікаў.

Чым сёлета парадуе гасцей A-Fest? Ці не плануюць арганізатары адмовіцца ад ідэі бясплатнага опэн-эйра і прадаваць квіткі на мерапрыемства? Калі на фэст пачнуць прыязджаць сусветна вядомыя еўрапейскія выканаўцы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік дэпартамента карпарацыйных адносін піваварнай кампаніі “Аліварыя” Ала Ляцяга і куратар праекта “Касплэй для бацькоў” фатограф Раман Стрыга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі