Чыгуначныя вакзалы павысілі тарыфы на афармленне квіткоў

Чыгуначныя вакзалы павысілі тарыфы на афармленне квіткоў

Чыгуначныя вакзалы Беларусі павысілі на 20-36,4% тарыфы на шэраг сваіх паслугаў. Гэта зроблена ў адпаведнасці з пастановай МАРГ №50, якая набыла моц ад сёння, 13 ліпеня.

Ад сёння чыгуначныя тэрміналы даражэй бяруць за афармленне праязных дакументаў (квіткоў) на праезд, іх пераафармленне ў дзень адпраўлення, браніраванне месцаў, афармленне звароту плацяжоў за нескарыстане праязны квіток або перавозачны дакумент на багаж ці грузабагаж.

Павышэнне тарыфаў зроблена дзеля большай акупляльнасці і скарачэння стратнасці гэтых паслугаў, бо прыбыткі з іх не кампенсуюць адпаведныя выдаткі.

Цяпер афармленне квітка на цягнік рэгіянальных лініяў бізнэс-класа і міжрэгіянальных лініяў каштуе на 4 капейкі даражэй, а за афармленне квітка на праезд у міжнародных цягніках “туды” плацяць на 10 капеек болей, а “назад” і (або) ад іншай станцыі плацяць на 15 капеек болей.

Апошнім разам чыгуначныя тэрміналы Беларусі павышалі тарыфы на свае паслугі ў 2012 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі