Вы тут

10% расіян хоча, каб Беларусь увайшла ў склад Расіі

Праспект Незалежнасці ў Мінску / Еўрарадыё

За ўваходжанне Беларусі ў склад Расіі выступаюць 10% расіян. Гэта вынікае з сацыялагічнага апытання, якое правёў расійскі Левада-цэнтр 

44% апытаных мяркуюць, што Беларусь і Расія павінныя больш актыўна супрацоўнічаць у эканамічнай сферы, 28% — што трэба захаваць супрацоўніцтва на ранейшым узроўні. За ўтварэнне агульнай дзяржавы з адзіным кіраўніцтвам выступаюць 13%, а яшчэ 10% заяўляюць, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расіі.

Большасць расіян зацікаўленая не ў палітычнай, а ў эканамічнай інтэграцыі з Беларуссю. 

Эксперт "Маскоўскага цэнтра Карнегі" Андрэй Калеснікаў, што Левада-цэнтр і цэнтра Карнегі ладзілі сумеснае даследаванне. Яно паказала, што расіяне лічаць Беларусь адной з трох краін — прыкладаў для пераймання. А Аляксандр Лукашэнка, па дадзеных ВЦИОМа у студзені, застаецца самым папулярным у расіян замежным палітыкам.

Раней даследаванне Нацыянальнай Акадэміі навук паказала, што 49,9% грамадзян нашай дзяржавы выступаюць за незалежнасць Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.