Чупа-чупс у Брэсце разбіў лабавую шыбу машыны

Чупа-чупс у Брэсце разбіў лабавую шыбу машыны

Незвычайны інцыдэнт здарыўся ў Брэсце: лабавую шыбу машыны разбілі цукеркай, паведамляе onlinebrest

Інцыдэнт адбыўся 17 лютага на вуліцы Кірава каля 20:00. Уладальніца машыны прыпаркавала аўто на стаянцы і паднялася дадому. Праз нейкі час ёй затэлефанавалі два міліцыянты: яны праходзілі міма і заўважылі, што лабавая шыба аўто пабітая.

Як высветлілася пазней, дзіця з сёмага паверха дома выраніла вялікі чупа-чупс. Цукерка звалілася на аўтамабіль і пабіла шкло. 

Бацькі кампенсавалі шкоду. Аўтаўладальніца прэтэнзій да іх не мае. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі