Вы тут

Чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы стаў 20-гадовы беларус

Яўген Ціханцоў / weightlifting.by

На чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы беларус Яўген Ціханцоў заваяваў "золата" ў вагавай катэгорыі да 102 кг, піша TUT.by. Спаборніцтвы праходзяць у Таіландзе.

20-гадовы беларус паказаў вынік 398 кг (180+218), заваяваўшы вырашальную перавагу ў штуршку.

Другое месца заняў прадстаўнік Паўднёвай Карэі Ін Юнсун (397 кг, 181+216), бронза дасталася іранцу Махамаду Рэзу Барары (394 кг, 175+219).

Дарэчы, Ціханцоў сёлета ў красавіку ўжо заваяваў першае месца на чэмпіянаце Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.